Гісторыя дзіцячага сада
Аграгарадок Засулле!.. Тут, на ускрайку, у парку былой сядзібы паноў Крупскіх, месціцца дом колеру сонца – гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульскі дзіцячы сад”. Гісторыя дзіцячага сада пачалася ў жніўні 1958 года. Вось ужо амаль 65 гадоў установу штораніцы будзяць вясёлыя галасы хлопчыкаў і дзяўчынак. За мінулы час шмат што мянялася: дзіцячы сад пераймяноўвалі, рамантавалі, мяняліся загадчыкі, супрацоўнікі, але адно засталося нязменным –любоў і клапатлівае стаўленне да дзяцей.
Дзіцячы сад “Сонейка”- гэта сучасная ўстанова адукацыі, у якой створаны спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і аказанння карэкцыйнай дапамогі дашкольнікам з агульным недаразвіццём мовы. Прыгожа адрамантаваны і аформлены групавыя пакоі, змянілася тэрыторыя дзіцячага сада, на гульнявых пляцоўках устаноўлена спартыўна-гульнявое абсталяванне, пастаянна папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база.
Сучасная дашкольная ўстанова – гэта і сучаснае развіваючае асяроддзе, дызайн, дадатковыя адукацыйныя паслугі, больш разняволеныя дзеці і больш патрабавальныя бацькі.
Дзякуючы Стаўбцоўскаму райвыканкаму, упраўленню па адукацыі, спорце і турызме, нашым шэфам ААТ “Каганец”, законным прадстаўнікам нашых выхаванцаў, дашкольная ўстанова набывае прывабны, сучасны выгляд.
Сёння ва ўстанове две рознаўзроставыя групы. Арганізаваны падвоз для 4 дзяцей.
Пра дашкольную ўстанову можна расказваць бясконца, таму што ў ёй жыве Дзяцінства. Наш дзіцячы сад – гэта “дзіцячы сад для ўсіх”, у ім знайходзяць сваё месца і “адчуваюць сябе як дома” усе выхаванцы , незалежна ад індывідуальных асаблівасцяў. Гэта дом, дзе дзеці сустракаюць клопат, ласку, знаходзяць для сябе шмат забаў і могуць пагуляць у самыя розныя гульні, мець зносіны з аднагодкамі.
Ва ўстанове працуюць людзі, якія з павагай адносяцца да сваёй работы і любяць дзяцей. Формула поспеху- мэтанакіраваны, працаздольны, згуртаваны калектыў. У нас сапраўды каманда аднадумцаў, партнёраў. Галоўная задача ўстановы выхоўваць у нашых дзяцей пачуццё патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта ў перыяд дашкольнага дзяцінства закладваецца цікавасць і любоў да сваёй малой радзімы – месца, дзе нарадзіўся і жывеш. Любоў да Радзімы пачынаецца з выхавання паважлівых адносін да самых блізкіх: матулі і таты, з любові да сваёй роднай хаты, вуліцы, да сваёго дзіцяга сада.
Ва ўстанове традыцыйна праводзіцца шмат фальклорных свят, аснову якіх складаюць мясцовыя традыцыі і мясцовы фальклор матэрыял. У перыяд зімовых канікул ладзяцца “Калядныя сустрэчы”, восенню праводзім “Багач”, вясною- “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, ну а летам –“Купалле”.
У дашкольнай установе аформлены этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Дзецям і іх бацькам цікава паслухаць аповеды пра мінулае Засулля, дакрануццца і патрымаць у руках даўнейшыя вырабы. Тут праходзяць літаратурныя чытанні, выставы дзіцячых работ, заняткі, цікавыя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.
Знаёмства дзяцей з роднымі мясцінамі прйходзіць праз экскурсііі і паходы, прагулкі. З мэтай знаёмства і выхавання павагі да людзей працы арганізуем экскурсіі ў бібліятэку, у школу, аддзяленне сувязі, мясцовы дом культуры. Дзеці знаёмяцца з працай жывёлаводаў, механізатараў, хлебаробаў.
Хутка бяжыць час. Растуць дзеці. І я маю ўпэўненасць, што сёняшнія выхаванцы нашай ўстановы, будуць дастойна пісаць гісторыю роднай Беларусі.