"Наша история"

Гісторыя дзіцячага сада

Гісторыя дзіцячага сада

Аграгарадок Засулле!.. Тут, на ускрайку, у парку былой сядзібы паноў Крупскіх, месціцца дом колеру сонца – гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі “Засульскі дзіцячы сад”. Гісторыя дзіцячага сада пачалася ў жніўні 1958 года. вось ужо амаль 65 гадоў установу штораніцы будзяць вясёлыя галасы хлопчыкаў і дзяўчынак. За мінулы час шмат што мянялася: дзіцячы сад пераймяноўвалі, рамантавалі, мяняліся загадчыкі, супрацоўнікі, але адно засталося нязменным –любоў і клапатлівае стаўленне да дзяцей.

Дзіцячы сад “Сонейка”- гэта сучасная ўстанова адукацыі, у якой створаны спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і аказанння карэкцыйнай дапамогі дашкольнікам з агульным недаразвіццём мовы. Прыгожа адрамантаваны і аформлены групавыя пакоі, змянілася тэрыторыя дзіцячага сада, на гульнявых пляцоўках устаноўлена спартыўна-гульнявое абсталяванне, пастаянна папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Сучасная дашкольная ўстанова – гэта і сучаснае развіваючае асяроддзе, дызайн, дадатковыя адукацыйныя паслугі, больш разняволеныя дзеці і больш патрабавальныя бацькі.

Дзякуючы Стаўбцоўскаму райвыканкаму, упраўленню па адукацыі, спорце і турызме, нашым шэфам ААТ “Каганец”, законным прадстаўнікам нашых выхаванцаў, дашкольная ўстанова набывае прывабны, сучасны выгляд.

Сёння ва ўстанове две рознаўзроставыя групы. Арганізаваны падвоз для 4 дзяцей. Працуе група кароткачасовага знаходжання , якую наведваюць 4 дзяцей (ад 1 года да 2 гадоў)

Пра дашкольную ўстанову можна расказваць бясконца, таму што ў ёй жыве Дзяцінства. Наш дзіцячы сад – гэта “дзіцячы сад для ўсіх”, у ім знайходзяць сваё месца і “адчуваюць сябе як дома” усе выхаванцы , незалежна ад індывідуальных асаблівасцяў. Гэта дом, дзе дзеці сустракаюць клопат, ласку, знаходзяць для сябе шмат забаў і могуць пагуляць у самыя розныя гульні, мець зносіны з аднагодкамі.

Ва ўстанове працуюць людзі, якія з павагай адносяцца да сваёй работы і любяць дзяцей. Формула поспеху- мэтанакіраваны, працаздольны, згуртаваны калектыў. У нас сапраўды каманда аднадумцаў, партнёраў. Галоўная задача ўстановы выхоўваць у нашых дзяцей пачуццё патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта ў перыяд дашкольнага дзяцінства закладваецца цікавасць і любоў да сваёй малой радзімы – месца, дзе нарадзіўся і жывеш. Любоў да Радзімы пачынаецца з выхавання паважлівых адносін да самых блізкіх: матулі і таты, з любові да сваёй роднай хаты, вуліцы, да сваёго дзіцяга сада.

Ва ўстанове традыцыйна праводзіцца шмат фальклорных свят, аснову якіх складаюць мясцовыя традыцыі і мясцовы фальклор матэрыял. У перыяд зімовых канікул ладзяцца “Калядныя сустрэчы”, восенню праводзім “Багач”, вясною- “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, ну а летам –“Купалле”, на беразе зусім невялічкай рачулкі з цікавай назвай “Воўка”.
У дашкольнай установе аформлены этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Дзецям, і іх бацькам цікава паслухаць аповеды пра мінулае Засулля, дакрануццца і патрымаць у руках даўнейшыя вырабы. Тут праходзяць літаратурныя чытанні, выставы дзіцячых работ, заняткі, цікавыя сустрэмы з мясцовымі жыхарамі. Вучым выхаванцаў расказваць пра экспанаты, але найцікавей выступаць у ролі экскурсавода.

Знаёмства дзяцей з роднымі мясцінамі прйходзіць праз экскурсііі і паходы, прагулкі. З мэтай знаёмства і выхавання павагі да людзей працы арганізуем экскурсіі ў бібліятэку, у школу, аддзяленне сувязі, ямсцовы дом культуры. Дзеці знаёмяцца з працай жывёлаводаў, механізатараў, хлебаробаў.
Хутка бяжыць час. Растуць дзеці. І я маю ўпэўненасць, што сёняшнія выхаванцы нашай ўстановы, будуць дастой пісаць гісторыю роднай Беларусі.

imgonline-com-ua-CompressBySize-d19hPY2zeB39mF62

2

3

4

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

З гісторыі ўзнікнення Засулля

З гісторыі ўзнікнення Засулля


Засулле— аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. Да 2013 года-цэнтр Засульскага сельсавета. Засулле знаходзіцца за 13 км на паўночны- ўсход ад Стоўбцаў, непадалёк ад мяжы з Дзяржынскім раёнам. Мясцовасць належыць да басейна Нёмана, вёска стаіць на левым беразе невялікай ракі Ліванка (прыток Сулы). На супрацьлеглым беразе знаходзіцца вёска Зарэчча. Праз Засулле праходзіць аўтадарога Стоўбцы-Рубяжэвічы.

У 2022 годзе Засуллю адзначыла свой 500-годдзе. Першыя упамінанні пра паселішча датуюцца 1522 годам.

Да 1592 года вёскай і маёнткам валодалі татарскія князі Уланы (Уланавічы). У гэты час вёска налічвала 38 двароў, 15 з іх размяшчаліся на правым беразе ракі Ліванкі (цяпер вёска Зарэчча), а астатнія — на тэрыторыі сучаснага Засулля. У вёсцы знаходзіліся млын і мячэць.

У 1592 годзе Засулле было набыта князем Ярашам Жыжэмскім. Жыжэмскія валодалі маёнткам да XVIII стагоддзя. У гэты перыяд вёска знаходзілася на важным гандлёвым шляху з Мінска ў Мір, тут былі карчма і заезны двор. У 1710 годзе была пабудавана ўніяцкая царква св. Іаана Хрысціцеля і св. Рыгора, у 1784 годзе пабудаваны новы будынак царквы-драўляны на каменным фундаменце.

У канцы XVIII стагоддзя Яцэк Жыжэмскі прадаў Засулле падкаморыю рэчыцкаму Іосіфу Дзярналавічу. Меншая частка маёнтка належала некалькім татарскім родах. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Засулле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, валасны цэнтр Мінскага павета Мінскай губерні.

У першай палове XIX стагоддзя ўладальнікамі Засулля сталі Крупскія. У 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1880-я гады ў вёсцы функцыянавала праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы і школа. Крупскія ў канцы XIX стагоддзя ўзвялі ў маёнтку дваранскую сядзібу ў эклектычным стылі. Сядзіба ўключала сядзібны дом, парк, сад, службовыя будынкі, гаспадарчы двор, бровар, сукнавальню, сыраварню.

З сакавіка 1918 года сяло ўваходзіць у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора рэгіён увайшоў у склад міжваеннай Польшчы. У Польшчы сяло з'яўлялася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З кастрычніка 1940 года Засулле стала цэнтрам Засульскага сельсавета.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны частка вёскі была спалена. У 1967 годзе ў Засуллі ўстаноўлены абеліск на ўшанаванне памяці землякам, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. У Засуллі прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады беларускага пісьменніка і мастака Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага, 1868-1918). На тэрыторыі мясцовай школы ўстаноўлены памятны знак. У 1990 годзе пачала дзейнічаць адноўленая праваслаўная царква Раства Іаана Прадцечы.

1

3

2

4

 

свернуть